Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

запрашае да ўдзелу ў міжнароднай навуковай канфэрэнцыі

«ЭКСПЕДЫЦЫЯ ПРАЦЯГЛАСЦЮ Ў ЖЫЦЦЁ.

АКТУАЛЬНЫЯ ПЫТАННІ АРХЕАЛОГІІ І НУМІЗМАТЫКІ БЕЛАРУСІ І СУМЕЖНЫХ РЭГІЁНАЎ»

16–18 студзеня 2020 года

Канферэнцыя прысвечана памяці беларускага археолага і нумізмата

Аляксандра Мікалаевіча Плавінскага (1952–2019 гг.)

 

Асноўныя накірункі працы канферэнцыі:

  1. Гісторыя археалагічных даследаванняў Беларусі і сумежных рэгіёнаў.
  2. Вывучэнне пахавальных помнікаў лясной зоны Усходняй Еўропы І-га тысячагоддзя н.э.
  3. Пытанні вывучэння пахавальных помнікаў старажытнарускага часу.
  4. Археалогія і некрапалістыка: праблемы вывучэння пахавальных помнікаў позняга Сярэднявечча, Новага і Найноўшага часу.
  5. Гарадская археалогія Беларусі і сумежных рэгіёнаў.
  6. Пытанні нумізматыкі Беларусі і сумежных рэгіёнаў.
  7. Комплекснае вывучэнне скарбаў як нумізматычных і археалагічных помнікаў.
  8. Сучасныя падыходы да кансервацыі і рэстаўрацыі археалагічных матэрыялаў.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 30 лістапада 2019 г.

Па выніках працы канферэнцыі мяркуецца выданне зборніка навуковых прац (патрабаванні да афармлення артыкулаў змешчаны ў Дадатку 1).

Для ўдзелу ў канферэнцыі просім Вас запоўніць рэгістрацыйную форму (Дадатак 2).

Арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў канферэнцыі.

Арганізацыйны камітэт разглядае магчымасць аплаты пражывання замежных удзельнікаў канферэнцыі.

Працоўныя мовы: беларуская, руская, украінская, польская, англійская.

Арганізацыйны камітэт канферэнцыі:

Марзалюк Ігар Аляксандравіч (старшыня аргкамітэту), доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,

Сапоцька Павел Міхайлавіч (сустаршыня аргкамітэту), дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь,

Плавінскі Мікалай Аляксандравіч (сустаршыня аргкамітэту), кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных навук і ўстойлівага развіцця Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.,

Сідаровіч Віталь Міхайлавіч (сустаршыня аргкамітэту), загадчык вучэбнай лабараторыі музейнай справы гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.,

Тарасевіч Вікторыя Мікалаеўна (сакратар аргкамітэту), навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі, нумізматыкі і зброі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.,

Талкачова Людміла Іванаўна, кандыдат мастацтвазнаўства, загадчык аддзела археалогіі, нумізматыкі і зброі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь,

Плавінскі Уладзімір Аляксандравіч, выкладчык кафедры археалогіі і нумізматыкі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта,

Васільеў Васіль Міхайлавіч, навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі, нумізматыкі і зброі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Праграма канфэрэнцыі.

ДАДАТАК 1

Правілы афармлення публікацый матэрыялаў

міжнароднай навуковай канфэрэнцыі

«ЭКСПЕДЫЦЫЯ ПРАЦЯГЛАСЦЮ Ў ЖЫЦЦЁ.

АКТУАЛЬНЫЯ ПЫТАННІ АРХЕАЛОГІІ І НУМІЗМАТЫКІ БЕЛАРУСІ І СУМЕЖНЫХ РЭГІЁНАЎ»

16–18 студзеня 2020 года

Канферэнцыя прысвечана памяці беларускага археолага і нумізмата

Аляксандра Мікалаевіча Плавінскага (1952–2019 гг.)

Аб’ём артыкула – тэкст да 1 аўтарскага аркуша (40 тысяч знакаў з прабеламі, тэкст у фарматах .doc i .rtf) і да 20 ілюстрацый.

Тэкст павінен суправаджацца ключавымі словамі і рэзюмэ на англійскай мове (аб’ёмам да 1500 знакаў).

Ілюстрацыі (фарматы TIFF ці PSD якасцю не менш за 400 dpi) памерам 23×17 см. Подпісы да ілюстрацый набіраюцца асобна і размяшчаюцца ў канцы артыкула.

Спасылкі афармляюцца па тэксце артыкула паўкодам, у круглых дужках,

напрыклад (Іваноў, 2012. С. 10, мал. 2: 3; Сідараў, 1997. Табл. XXIV: 8).

Для артыкулаў пасля года выдання пазначаюцца нумары старонак (праз кропку).

Спіс літаратуры і спіс скарачэнняў змяшчаюцца ў канцы тэкста,

напрыклад:

Соболев В.Ю., 1997. О древнерусских камерных погребениях Новгородской земли // Памятники старины. Концепции. Открытия. Версии. Т. ІІ. СПб. С. 272–277.

Щапова Ю.Л., 1969. Стеклянные браслеты и датирование городского культурного слоя // СА. № 4. С. 102–107.

Шмидт Е.А., 2003. Верхнее Поднепровье и Подвинье в III–VII вв н.э. Тушемлинская культура. Смоленск.

У асобным файле неабходна падаць звесткі аб аўтары на мове артыкула і на англійскай мове: месца працы і пасада, навуковая ступень і вучонае заванне, паштовы адрас, e-mail.

Тэкст артыкула павінен быць прадстаўлены ў арганізацыйны камітэт да пачатку працы канферэнцыі.

Арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў канферэнцыі.

Кантактныя адрасы для прадстаўлення матэрыялаў:

Плавінскі Мікалай Аляксандравіч, Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.,

Сідаровіч Віталь Міхайлавіч, Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.,

Тарасевіч Вікторыя Мікалаеўна, Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

 

ДАДАТАК 2.

Рэгістрацыйная форма для ўдзелу ў міжнароднай навуковай канферэнцыі

«ЭКСПЕДЫЦЫЯ ПРАЦЯГЛАСЦЮ Ў ЖЫЦЦЁ.

АКТУАЛЬНЫЯ ПЫТАННІ АРХЕАЛОГІІ І НУМІЗМАТЫКІ БЕЛАРУСІ І СУМЕЖНЫХ РЭГІЁНАЎ»

16–18 студзеня 2020 года

Канферэнцыя прысвечана памяці беларускага археолага і нумізмата

Аляксандра Мікалаевіча Плавінскага (1952–2019 гг.)

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку
  2. Месца працы
  3. Займаемая пасада
  4. Навуковая ступень
  5. Вучонае званне
  6. Працоўны адрас
  7. E-mail
  8. Тэма даклада
  9. Неабходнасць замовы месца для пражывання на час правядзення канферэнцыі.
  10. Неабходнасць пакрыцця выдаткаў па пражыванні на час правядзення канферэнцыі.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 30 лістапада 2019 г.

Арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў канферэнцыі.

Арганізацыйны камітэт разглядае магчымасць аплаты пражывання замежных удзельнікаў канферэнцыі.